КУР'ЯНОВІЧ Юрый Уладзіміравіч

КУР'ЯНОВІЧ Юрый Уладзіміравіч

821.09(477)
Ф 83
Кур'яновіч, Юрый Уладзіміравіч.
  Пятро Франко. Авіятар, хімік, літаратар : біягр. нарыс [Текст] / Ю. У. Кур'яновіч. Творы : пер. з укр. / Пятро Франко. – Мінск : Друк-С, 2019. – 90, [4] с. : іл.

 

  Гэтая кніга апавядае пра таленавітага навукоўца-хіміка, літаратара, а таксама аднаго з першых украінскіх авіятараў Пятра Франко (1890–1941). Акрамя нарысу пра яго жыццё і дзейнасць у выданні змешчаны асобныя літаратурныя творы П. Франко, у тым ліку яго успаміны пра бацьку "Іван Франко зблізу". Цалкам па-беларуску яны друкуюцца ўпершыню.

908(476)
К 93
Кур'яновіч, Юрый Уладзіміравіч.
  Тураў. Старажытны і сучасны [Текст] / Юры Кур'яновіч. – Мінск : Беларусь, 2019. – 75, [4] с. : іл. – (Падарожжа па родным краі).

  У кнізе апавядаецца пра гісторыю і сучаснае развіццё Турава, старажытнага горада Беларускага Палесся, радзімы Кірылы Тураўскага, вядомага свяціцеля нашай зямлі. Славутасцю горада з'яўляецца таксама каменны крыж на Барысаглебскіх могілках, які вырастае з зямлі і які стаў адным са знакавых турыстычных і рэлігійных аб'ектаў.
   Для шырокага кола чытачоў.

94(476)
К 93
Кур'яновіч, Юрый Уладзіміравіч.
  Старасвецкая Лошыца [Текст] / Юры Кур'яновіч. – Мінск : Беларусь, 2018. – 127 с. : іл.

 

  Кніга прысвечана гісторыі Лошыцкага маёнтка – помніка сядзібна-паркавага мастацтва Беларусі XVIII–XIX стст. Лес гэтага маёнтка, які сёння знаходзіцца ў межах Мінска, звязаны са шматлікімі імёнамі славутых людзей. Гэта прадстаўнікі шляхетных родаў Друцкіх-Горскіх, Прушынскіх, сусветна вядомыя навукоўцы Мікалай Вавілаў, Аляксей і Эма Сюбаравы, Анатоль Валузнёў, класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і інш.
Поділитись:

Розклад роботи:

Бiблiотека:
Пн-Чт: 09:30 – 20:00
Сб-Нд: 10:00 – 18:00
Інтернет-центри "Бібліоміст" та "LEAP":
Пн-Чт: 09:30 – 20:00

обслуговування користувачів до 19:45

Сб-Нд: 10:00 – 18:00

обслуговування користувачів до 17:45

П'ятниця – вихідний день
Останній вівторок місяця – санітарний день